?

Log in

Рагнед Малахоўскі

Social capital

  • less than 10
Name:
anastasiaqeb
Birthdate:
13 July
Location:
External Services:
  • anastasiaqeb@livejournal.com
Мая, (усё яшчэ) кароткая біяграфія.

Нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (РФ) у сям’і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Жыву ў Мінску.
Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.
У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў).
У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі… Цяпер - рэдактар аддзела публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства рэдакцыі часопіса "Полымя".
З 14 год займаюся лёгкай атлетыкай.
З 2006 года пішу электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).
3 2006 года займаюся фотамастацтвам (праводзіліся фотавыставы ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).
З 2003 года рэгулярна выступаю з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы “Полымя”, “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеты “ЛіМ”, “СБ” і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую, французскую і інш. мовы.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Беражніца” (Мн., “Мастацкая літаратура”, 2005г.)і "У дзённай мітусні" (Мн. "Харвест", 2012г.).
З 2006 года член ГА”Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
У цяперашні час падрыхтаваныя да выхаду некалькі паэтычных зборнікаў і фотаальбомаў з вершамі.

Social capital

  • less than 10

Statistics